Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу Судаленку выставілі абвінавачаньне і пакінулі пад вартай


Леанід Судаленка
Леанід Судаленка

Сёньня стала вядома, што праваабаронцу, старшыні Гомельскай філіі праваабарончага цэнтру «Вясна» Леаніду Судаленку прадʼявілі абвінавачаньне па ч. 1 і 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і фінансаваньне такой дзейнасьці).

Ён застаецца пад вартай у СІЗА-3 у Гомлі.

Пра гэта паведамляе сайт «Вясны».

Леанід Судаленка быў затрыманы 18 студзеня па дарозе ў офіс. Яго адвезьлі на допыт у Сьледчы камітэт, куды яго адвакат змог трапіць толькі ўвечары. Затым яго зьмясьцілі ў ізалятар, а празь некалькі дзён перавялі ў СІЗА. Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала Судаленку палітычным зьняволеным.

За два тыдні да затрыманьня Судаленкі ў Грамадзка-палітычным цэнтры ў Гомлі, дзе знаходзіцца офіс «Гомельскай вясны», прайшоў ператрус, падчас якога былі вынятыя дакумэнты, якія тычацца дзейнасьці праваабаронцы (пастановы судоў, абскарджаньні).

Увечары 18 студзеня была затрыманая таксама валянтэрка «Вясны» Марыя Тарасенка, якая дапамагала Леаніду Судаленку. Яе вызвалілі праз трое сутак пасьля затрыманьня. А 21 студзеня ў менскім аэрапорце затрымалі Тацьцяну Ласіцу з Рэчыцы, якая таксама дапамагала Судаленку. Яе зьмясьцілі пад варту ў СІЗА ў Гомлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG