25 чэрвеня стала вядома, што ў кватэры блогера і кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка ў Баранавічах адбываеца ператрус. Адразу пасьля гэтага Ігара затрымалі і павезьлі ў Менск. Больш за 7 месяцаў, як ён у няволі, 42 дні трымаў галадоўку пасьля прад'яўленьня чарговага абвінавачаньня. Дома Ігара чакае жонка і 2-гадовая дачка.
У чаканьні Ігара. Як жыве жонка палітвязьня Дарʼя Лосік. ФОТА
1
Баранавічы. Дар'я Лосік глязіць на партрэт Ігара, нарысаваны ягоным сукамэрнікам
2
Два разы на тыдзень Дар'я ездзіць у Жодзіна, каб перадаць у турму лекі, рэчы ці проста даведацца нешта новае пра мужа
3
Даша пасьля наведваньня жодзінскага СІЗА. За дзень да гэтага зьявілася інфармацыя, што Ігара маглі перавесьці ў іншую турму. Спраўдзіць гэта магчыма толькі, калі асабіста прыедзеш у турму ў Жодзіна.
4
Дар'я з дачкой дома ў сваіх бацькоў. 2-гадовая Паўліна ня бачыла тату ўжо больш за 7 месяцаў. За гэты час дзяўчынка навучылася самастойна есьці, размаўляць сказамі, пачынае сама маляваць.
5
У Менску, па дарозе ў Жодзіна
6
Ля дарожнага знака на заезьдзе ў Жодзіна
7
Дар'я пасьля чарговага наведваньня жодзінскага СІЗА
8
Даша паказвае дачцэ Паўліне фота таты на застаўцы. «Тата, тата, ку-ку», — кажа Паўлінка і шле яму паветраныя пацалункі
9
За ўвесь час Даша атрымала 80 лістоў ад мужа. 84 лісты яна напісала Ігару
10
Даша сьпяшаецца дадому, каб сустрэцца з журналістамі і расказаць ім апошнія навіны пра Ігара
11
Маленькая Паўлінка застаецца з бабуляй Тамарай Міхайлаўнай, маці Дар'і, калі яна езьдзіць у Жодзіна да Ігара
12
Партрэт Ігара на джынсавай куртцы, у якой Даша прахадзіла усё лета
13
Апошні ліст ад Ігара падчас ягонага галадаваньня
14
Чаканьне