Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік пасольства ЗША заклікаў вызваліць журналіста Аляксандрава і ўсіх палітычных вязьняў


Сяргей Алейнік (крайні зьлева) і Джэфры Джук (справа)
Сяргей Алейнік (крайні зьлева) і Джэфры Джук (справа)

14 студзеня павераны ў справах ЗША Джэфры Джук сустрэўся з намесьнікам міністра замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам, паведаміла пасольства ЗША.

Спадар Алейнік нядаўна быў прызначаны адказным за стасункі са Злучанымі Штатамі з боку МЗС.

На сустрэчы Джэфры Джук выказаў занепакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ён падкрэсьліў неабходнасьць вызваленьня былога намесьніка дырэктара агенцтва БелаПАН Андрэя Аляксандрава і ўсіх астатніх палітычных вязьняў, паколькі гэта пытаньне мае крытычна важнае значэньне для будучыні двухбаковых адносін Беларусі і ЗША.

Андрэя Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі 13 студзеня. Іх падазраюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

У Беларусі 182 палітычныя вязьні.

З патрабаваньнем вызваліць Андрэя Аляксандрава высупілі таксама «Рэпартэры бязь межаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG