Апэратар «Прэс-клюбу» застанецца пад вартай да 23 лютага, пасьля таго, як пачуў абвінавачаньні ў парушэньні часткі 6 артыкула 16 Крымінальнага кодэксу (саўдзел у злачынстве), піша БелаПАН. Сьледчыя лічаць, што Пятро Слуцкі мае дачыненьне да зьдзяйсьненьня злачынства па частцы 2 артыкула 243 (ухіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры), якое ставяць у віну ягоным калегам.
Адвакат Андрэй Санковіч сказаў, што абвінавачаньне ягонаму падабароннаму прад’явілі 31 сьнежня, ён застаецца пад вартай да 23 лютага.
Акрамя скаргі на пастанову аб завядзеньні крымінальнай справы супраць Слуцкага, адвакат мае намер хадайнічаць аб зьмене меры стрыманьня.
Па словах Санковіча, на стан здароўя, умовы ўтрыманьня і адносіны адміністрацыі СІЗА Слуцкі ня скардзіўся. Але ніякіх сьледчых дзеяньняў у дачыненьні да Пятра дагэтуль няма.