Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пачаўся суд над байкерамі, якія баранілі ад узброеных людзей у цывільным іншага матацыкліста


Беларускія байкеры, ілюстратыўнае фота
Беларускія байкеры, ілюстратыўнае фота

У судзе Савецкага раёну Менску 4 студзеня разглядаюць крымінальную справу супраць байкераў. Іх вінавацяць у гвалце адносна супрацоўніка міліцыі — арт. 364 Крымінальнага кодэксу.

На лаве падсудных Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Трацьцякевіч. Інцыдэнт адбыўся 19 верасьня каля гандлёвага цэнтру «Эўропа», калі невядомыя пачалі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія яго абаранялі. Акрамя гвалту адносна супрацоўніка сілавых органаў, іх судзяць і за пашкоджанае аўто, піша «Вясна».

Адзін зь відавочцаў паведамляў, што матацыклісты абаранялі калегу і выцягвалі яго з машыны невядомых людзей. Пачалася бойка, хтосьці выцягнуў ключы ў з машыны. Калі хлопца ўжо выцягнулі, грамадзянін у цывільным, які потым выявіўся міліцыянтам з ГУБАЗіКу, дастаў нешта падобнае да пісталета, што зафіксавана на відэа. Пры гэтым міліцыянт не называў сваёй прафэсіі і не паказваў ніякіх дакумэнтаў.

Справу разглядае судзьдзя Аляксандар Воўк. На працэс у залю пусьцілі па пашпартах толькі нешматлікіх родных і прадстаўнікоў СМІ — усяго каля 10 чалавек. Афіцыйнае абгрунтаваньне — «пандэмія».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG