Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці са зьняволенымі журналістамі. Менск, 3 студзеня.
Акцыя салідарнасьці са зьняволенымі журналістамі. Менск, 3 студзеня.

Першыя нядзельныя маршы мікрараёнаў у новым годзе. Што адбываецца ў Беларусі на 148-ы дзень пратэстаў

У Беларусі ўпершыню ў 2021 годзе праходзяць нядзельныя маршы пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Свабода вядзе онлайн-рэпартаж пра падзеі. Калі нешта адбываецца каля вас, дасылайце нам фота і відэа на @SvabodaBelarus_Bot.

Менск. Нядзельны марш у мікрараёне Сухарава

Менск. Марш пратэсту непадалёк ад плошчы Перамогі

Марш пратэсту у менскім Уруччы

Марш на вуліцы Спартыўнай прайшоў, калі было яшчэ цёмна

Менск. Акцыя пратэсту на вуліцы Матусевіча

Менск. Ранішняя прагулка непадалёк ад Гандлёвага цэнтру «Рыга»​

Менск. Пікет у падтрымку свабоды СМІ на вуліцы Кальварыйскай

У Беларусі пасьля Новага году за кратамі знаходзяцца журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова, іх арыштавалі 15 лістапада, з 19 лістапада – журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч.

22 сьнежня завялі крымінальную справу супраць Прэс-клюбу. У зьняволеньні – заснавальніца Юлія Слуцкая, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, праграмная дырэктарка Ала Шарко, апэратар Пятро Слуцкі.

Дваровы марш у Савецкім раёне Менска

Надпісы на прыпынку на дарозе ў Менскай вобласьці

Зьявілася першая інфармацыя пра затрыманьне на нядзельных маршах

Затрыманая Алеся Жадзько, паведамляе тэлеграм канал «Сьпісы затрыманых».

Вядома таксама, што ў менскае Ўручча пасьля маршу прыяжджалі мікрааўтобусы зь сілавікамі. Таксама дагэтуль не было фота і відэа спэцтэхнікі ў Менску.

Акцыя пратэсту ў Горадні

Марш у Менску каля Гандлёвага цэнтру «Рыга»

Акцыя пратэсту ў менскай Малінаўцы

Дваровы марш у менскай Чыжоўцы

Сьцягі ў менскім Сухараве

Менск. Акцыя пратэсту на вуліцы Залатая горка

Марш пратэсту ў менскім мікрараёне Зялёны луг

Першыя затрыманыя на акцыях пратэсту 3 студзеня

На гэты момант вядома пра 4 чалавек, затрыманых сёньня ў Менску. Інфармацыя пра іх зьмешчаная ў тэлеграм-канале Сьпісы затрыманых.

Пікет у Дзяржынску Менскай вобласьці

Акцыя ў Вялікім Сьціклеве пад Менскам

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG