Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сузаснавальнік Synesis: Мне Беларусь бясконца падабалася, асабліва да жніўня 2020


Алякандар Шатроў
Алякандар Шатроў

Кампаніі з групы Synesis трапілі пад трэцюю хвалю санкцый Эўразьвязу супраць тых, хто спрыяе рэпрэсіям з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўніцтва Synesis лічыць гэта несправядлівым і зьбіраецца абскарджваць гэтае рашэньне праз суд. Сузаснавальнік Synesis Аляксандар Шатроў адказаў на пытаньні Радыё Свабода.

Сьцісла:

  • Я ня меў ані жаданьня, ані патрэбы вучыць беларускую мову. Практычнай неабходнасьці ў разуменьні беларускай мовы я не заўважыў за ўсе гэтыя гады.
  • Я не забараняў беларускую мову ў кампаніі. У працоўнай перапісцы трэба выкарыстоўваць тыя мовы, якія разумеюць усе.
  • Нашая кампанія заўсёды намагалася быць апалітычнай.
  • Адзін са стваральнікаў кампаніі PandaDoc, знаходзячыся ў Сан-Францыска, зрабіў шэраг палітычных заяваў. Пасьля гэтага 4 топ-мэнэджары кампаніі былі арыштаваныя, рахункі кампаніі заблякаваныя, а супрацоўнікі засталіся без магчымасьці атрымліваць заробак.
  • Задача любога кіраўніка — правесьці кампанію праз складаныя часы, каб мінімальна пацярпелі людзі, якія ў кампаніі працуюць і ад яе залежаць.
  • Нас вінавацяць, што наша сыстэма дапамагае ідэнтыфікаваць пратэстоўцаў. Але мы цяпер вывучаем пратаколы затрыманьняў і бачым, што людзей затрымліваюць паводле фатаздымкаў у сацсетках плюс зьвесткі пра знаходжаньне ў нейкі час, атрыманыя ад сотавых апэратараў. Няма затрыманьняў пратэстоўцаў на аснове нашай сыстэмы.
  • Мы працуем з гэтай сыстэмай сабе на страту, і пачалі зь ёй працаваць задоўга да жніўня 2020 году.
  • Сапраўды, магчымая сытуацыя, калі ў сыстэму загружаюць фота ўжо вядомага апазыцыйнага актывіста і ловяць яго з дапамогай сыстэмы.
  • Я не займаюся і не цікаўлюся тым, на што не магу паўплываць.
  • Мне Беларусь вельмі-вельмі-вельмі бясконца падабалася, асабліва да жніўня 2020 году. Я лічыў, што тут надзвычай бясьпечна, камфортна.
  • Якой я хачу бачыць Беларусь? Хаця б такой жа. Каб людзі маглі спакойна працаваць, займацца бізнэсам, а не марнаваць час, сілы, грошы і іншыя рэсурсы на пытаньні, якія ніяк не дапамагаюць зрабіць лепшым бізнэс ці жыцьцё людзей.

Група кампаній Synesis заснаваная ў 2007 годзе ў Менску і распрацоўвае сыстэмы кантролю, у тым ліку з тэхналёгіяй распазнаваньня твараў, мэсэнджары і онлайн-гульні. 23 сьнежня ініцыятыва BYPOL паведаміла, што для затрыманьня актывіста Міколы Дзядка супрацоўнікі МУС арганізавалі назіраньне і забралі відэазапісы з камэраў Менскага мэтрапалітэну. Дзеля гэтага, паводле зьвестак BYPOL, выкарыстоўвалася праграма KiPod, якую распрацавала Synesis.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG