Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку затрымалі Дзеда Мароза


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Наваполацку 20 сьнежня было дзіцячае сьвята, пасьля якога затрымалі Дзеда Мароза і яшчэ аднаго чалавека.

Сьвята адбывалася каля гарадзкой ялінкі на плошчы Будаўнікоў, паведамляе Tut.by.

Дзедам Марозам быў мясцовы жыхар Уладзімір. Яго асноўнае месца працы — на ЦЭЦ, а ў вольны час ён пераапранаецца ў «дзядулю» і радуе дзяцей. Гэтым разам яго затрымалі міліцыянты, а празь некалькі гадзін адпусьцілі. Акрамя яго, у ГУУС апынуўся яшчэ як мінімум адзін чалавек — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Віктар Якубаў.

«Яны проста выконвалі загад, які ім далі. Пыталі, ці крычаў я лёзунгі. Але я працаваў зь дзецьмі. Дзеці лёзунгі не крычалі — яны сьпявалі песьні, расказвалі вершы», — сказаў Уладзімір Tut.by.

Уладзімір кажа, што супрацоўнікі ГУУС тлумачылі яму: тое, што адбываецца каля ялінкі, — акцыя.

«Мяне спыталі, ці бачыў я бел-чырвона-белыя сьцягі. Я сказаў, што адзін дзядуля зь ім хадзіў. Па-мойму, ужо ня першы раз я яго заўважаў, але з чым ён ходзіць — яго асабістая справа. Лёзунгаў ніхто не крычаў. Адным словам, гэта маразм, — дадаў Уладзімір.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG