Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля берагоў Нігерыі захапілі карабель з шасьцю ўкраінцамі


Невядомыя захапілі карабель з шасьцю грамадзянамі Ўкраіны, паведаміла пасольства Ўкраіны ў Нігерыі 19 сьнежня.

Карабель Stevia, які ішоў пад сьцягам Камэруна, захапілі 16 сьнежня ў Гвінейскай затоцы. Нападнікі захапілі 8 чалавек з экіпажу, астатнія 7 змаглі схавацца.

Цяпер ідуць перамовы, дэталі якіх не разгалошваюць у мэтах бясьпекі.

Гэта ня першы такі выпадак. Сёлета ў ліпені ў Гвінейскай затоцы шасьцёх украінцаў таксама захапілі ў палон.

Гвінейская затока вядомая як адзін з галоўных асяродкаў пірацтва на плянэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG