Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў кіраўніцтва Міжнароднага алімпійскага камітэту «бандай», прыгразіў судом


Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі на зімняй Алімпіядзе 2014 году ў Сочы.
Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі на зімняй Алімпіядзе 2014 году ў Сочы.

Аляксандар Лукашэнка назваў прэзыдэнта і чальцоў Міжнароднага алімпійскага камітэту «бандай» і заявіў пра намер зьвярнуцца ў суд.

Пра гэта Лукашэнка заявіў у Стаўпецкай цэнтральнай раённай лякарні, куды 8 сьнежня прыбыў зь візытам. У сваім звароце да работнікаў установы Лукашэнка гаварыў ня толькі пра мэдыцыну, але і раптоўна згадаў Міжнародны алімпійскі камітэт, які 7 сьнежня наклаў на яго санкцыі.

«Трэба нам зьвярнуцца ў суд. Хай Бах і банда раскажуць, у чым мая віна, што я сваю краіну абараняю? Удзелу ў гэтых мерапрыемствах я 25 гадоў не прымаў, перажыву і далей. Але вы што, сабралі ўсе краіны і прынялі рашэньне? І добра я, навошта дзяцей чапаеце? Няма справядлівасьці ў сьвеце. Калі ты справядлівую палітыку выстройваеш — будзеш ворагам», — цытуе Лукашэнку тэлеграм-канал ягонай прэс-службы «Пул Первого».

Выказваньне Лукашэнкі пра тое, што ён «25 гадоў ня браў» удзелу ў Алімпійскіх гульнях зьяўляецца няпраўдай.

Упершыню на Алімпіядзе Лукашэнка прысутнічаў у 1998-м у японскім Нагана, дзе праходзілі зімовыя гульні. Прычым у парушэньне міжнародных дыпляматычных пратаколаў нават не апавясьціў пра свой візыт японскі бок. Права на пасадку самалёта ў Японіі ўдалося атрымаць толькі пры садзейнічаньні МЗС Расеі.

Лукашэнка на Алімпіядзе ў Нагана. 18 лютага 1998 году
Лукашэнка на Алімпіядзе ў Нагана. 18 лютага 1998 году

Таксама Лукашэнка наведваў і летнія Алімпійскія гульні ў 2008 годзе ў кітайскім Пэкіне. Тады ягоны візыт быў заплянаваны, як і ў 2014 годзе на зімовую Алімпіяду ў расейскім Сочы.

Напярэдадні Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) наклаў на Лукашэнку і НАК Беларусі санкцыі, часова адхіліў членаў Алімпійскага камітэта Беларусі ад удзелу ў Алімпіядах. Пад забарону трапіў і старэйшы сын Лукашэнкі Віктар, які займае пасаду першага віцэ-прэзыдэнта НАК Беларусі. З 13 чальцоў Выканаўчага камітэту НАК Беларусі гэтае выключэньне не датычыць толькі Тацяны Драздоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG