Паглядзіце, якая вялікая калёна ішла маршам ля «Пушкінскай»
Як выглядалі калёны ў розных раёнах Менску
Помста за сьцяг. ВІДЭА
Дзяўчына спрабавала захаваць бел-чырвона-белы сьцяг, які амапавец выкінуў у сьметніцу. Пабачыўшы гэта, сілавікі вярнуліся і пацягнулі яе ў бус.
Невядомы страляў у паветра на Каменнай Горцы
Яшчэ адно відэа сутычак каля мэтро «Каменная Горка». На ім відаць, як невядомы, як мяркуецца, сілавік, страляе ў паветра ў натоўпе людзей, а таксама выбухі.
«Выкінь у акно мамін тэлевізар!»
Гэта скандуюць тысячы чалавек, якія ідуць па менскім мікрараёне Ўсход, паведамляе «Белсат».
У Берасьці таксама выйшлі людзі
Гарадзенцы гуляюць у цэнтры гораду
Пажылая жанчына выйшла пагуляць зь бела-чырвоным парасонам па вуліцы Савецкай.
У Горадні па Савецкай вуліцы шпацыраваў АМАП у парах і тройках. Гарадзенцы працягваюць гуляць ў цэнтры гораду.
У некаторых бела-чырвоныя парасоны, у тым ліку ў пажылых. Хтосьці выгукнуў: «Жыве Беларусь».
Супрацьстаяньне ўзброеных сілавікоў і мірных пратэстоўцаў у Малінаўцы
Тысячы менчукоў выйшлі на лякальныя маршы, ВІДЭА
Што цяпер адбываецца ў Беларусі
- На «марш супраць фашызму» выйшлі жыхары дзясяткаў раёнаў Менску (дзе па 10 чалавек, дзе па тысячы), розныя акцыі пратэсту ідуць у дзясятку гарадоў.
- Сілавікі ўсё часьцей ужываюць спэцсродкі супраць мірных дэманстрантаў, страляюць «хлапушкамі» (меншымі за сьвятлошумавыя гранаты) у паветра і па групах людзей.
- Затрыманьні пакуль адзінкавыя, але ў шматлікіх месцах. Вядомыя імёны двух дзясяткаў затрыманых. У Заслаўі затрымалі 83-гадовага мужчыну
- У Менску закрылі станцыі мэтро як у цэнтры, так і на ўскраінах, спынілі рух транспарту на цэнтральным праспэкце, сілавікі і ДАІ перакрываюць вуліцу Прытыцкага
Ужо дзясяткі затрыманых у Менску і іншых гарадах
Паводле праваабаронцаў «Вясны», ужо больш за 20 затрыманых.
У Менску затрымалі доктара-рэаніматоляга Зьмітра Салошкіна зь непаўналетнім сынам Якубам. У Заслаўі — 83-гадовага Максіма Юр'евіча Радзіна.
«Лукашэнку ў аўтазак!» і «Далучайся». У Менску працягваюцца мірныя шэсьці
З такімі лёзунгамі людзі працягваюць зьбірацца ў горадзе.
Што адбываецца ў Магілёве
Аўтазакі, спэцтранспарт сілавікоў з транзытнымі нумарамі і патрулі — так выглядае цэнтар гораду.
Паводле відавочцаў, найбольшая колькасьць экіпіяваных міліцыянтаў сканцэнтраваная ля пешаходнай вуліцы Ленінскай. Над ёй лятае дрон. На пляцоўцы перад кінатэатрам «Радзіма» карцінна прыпаркаваны аўтазак. На самой вуліцы гараджане прагульваюцца невялікімі групамі. Напярэдадні ў розных частках гораду адбыліся лякальныя акцыі пратэсты з вывешваньнем нацыянальных сьцягоў і атрыбутыкі.
У мікрараёне Юбілейным супраць дыктатуры «пратэставала бульба».
Менск. Супрацьстаяньне людзей і сілавікоў у Лошыцы
У Горадні масавых сходаў няма, але…
Па Савецкай вуліцы гуляе начальства міліцыі, Віталь Стасюкевіч і Віктар Краўцэвіч, у цывільным. Відаць асобныя людзі зь бела-чырвонымі парасонамі, у белай і чырвонай вопратцы. У некаторых раёнах людзі прайшлі малымі групамі ў маршах зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Гомель. Затрымалі маладзёна са сьцягам
У Гомлі на вуліцы Савецкай затрымалі маладога чалавека, які разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг. Празь некалькі хвілін да яго пад'ехаў «сіні бус» і супрацоўнікі АМАП зьвезьлі яго.
Цэнтар гораду ўзмоцнена патрулюецца. На кожным перакрыжаваньні з Савецкай стаяць па два міліцыянты.
Вялізная грамада людзей ідзе ва Ўруччы
У Менску закрылі яшчэ і станцыю мэтро «Пятроўшчына»
АМАП спыніў калёну на Багдановіча
АМАП не даў прайсці калёне, якая рухалася па вуліцы Багдановіча ў бок кавярні Белая вежа. Некалькі тысяч чалавек павярнулі назад. Рух транспарту на вуліцы Багдановіча перакрыты.
Хапун на Бегдановіча. Людзі разбегліся па дварах, паведамляе чытач @nashaniva
Людзі пайшлі з голымі рукамі на сілавікоў, якія кінулі ў іх гранату
У мікрараёне Паўднёвы Захад сілавікі таксама ўжылі сьвятлашумавыя гранаты супраць пратэстоўцаў. Але людзі, нягледзячы на выбухі, пайшлі на іх з узнятымі рукамі, выціснуўшы сілавікоў у бусы.
Спэцсродкі супраць мірных пратэстоўцаў ужо ўжывалі і на праспэкце Дзяржынскага ў Менску.
Стрэлы чулі ў Масюкоўшчыне.