Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК распачаў справу супраць аднаго зь лідэраў BY_help, Ціханоўская заявіла пра новую тактыку пратэстаў. Найважнейшае за 11 лістапада


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу на Аляксея Лявончыка і патлумачыў, чаму заблякаваў сродкі BY_help.

Кампанія BY_help абяцае працягваць выплаты пацярпелым.

Праваабаронцы: Ад абвяшчэньня выбараў у Беларусі завялі 900 крымінальных спраў супраць апанэнтаў улады.

Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь» заявіла пра неабходнасьць зьмяніць тактыку пратэстаў у Беларусі.

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва апублікавала два сцэнары транзыту ўлады ў Беларусі.

Старшыня Савету Рэспублікі асудзіла пратэсты мэдыкаў.

«Міс Беларусь – 2008», былую прэсавую сакратарку берасьцейскага «Дынама» Вольгу Хіжынкову асудзілі на 12 дзён арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».

Святлана Ціханоўская прызначыла філёзафку Вольгу Шпарагу сваёй прадстаўніцай у адукацыі.

Міністэрства юстыцыі вынесла папярэджаньні партыям, якія не падалі сьпісы сваіх сяброў.

Васкрасенскі стварыў пляцоўку, якая, на яго думку, будзе «апэратарам нацыянальнага дыялёгу ад апазыцыі».

У Беларусі зноў звыш 1000 новых выпадкаў COVID-19 за дзень.

У Армэніі апазыцыя выставіла ўльтыматум Пашыньяну — пайсьці ў адстаўку да канца дня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG