Жыхар Баранавічаў Віктар Купрык асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі за кінутую ў бок сілавікоў бутэльку з гаручай вадкасьцю.
Інцыдэнт адбыўся ў Баранавічах 10 жніўня падчас акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах, паведамляе сайт intex-press.by.
Згодна з матэрыяламі справы, Купрык падпаліў бутэльку і кінуў у сілавікоў, аднак яна да іх не даляцела.
Пракуратура прасіла максымальнага пакараньня — шэсьць гадоў пазбаўленьня волі.
Пацярпелыя, якімі прызнаныя тры супрацоўнікі міліцыі, прэтэнзій не прад’яўлялі і пазову не падавалі.
Прысуд можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку.