Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску за акцыю салідарнасьці арыштам пакаралі лекараў-анколягаў


Падзяка менскім лекарам.
Падзяка менскім лекарам.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты», сёньня суд у Менску асудзіў на 13 сутак арышту вядучага навуковага супрацоўніка аддзяленьня ўралёгіі РНПЦ анкалёгіі і радыялёгі Аляксандара Мініча. ​

Яго затрымалі разам з 50 мэдыкамі, якія 7 лістапада спрабавалі арганізаваць акцыю салідарнасьці ў Менску, але былі затрыманыя адразу пасьля таго, як выйшлі да Першага клінічнага шпіталя ў Менску.

Аляксандар Мініч — вядучы навуковы супрацоўнік аддзяленьня РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі (АМР) імя Аляксандрава, кандыдат мэдычных навук. Ён вядучы спэцыяліст Цэнтру ляпараскапічнай хірургіі, валодае тэхнікай малаінвазійных ляпараскапічных апэрацыяў у анкалягічнай уралёгіі.

Быў на стажы ў вядучых клініках Ізраілю (у клініцы Бэйлінсон, мэдычным цэнтры імя І. Сураскай), ва ўнівэрсытэцкай клініцы Зальцбургу (Аўстрыя), прайшоў курсы павышэньня кваліфікацыі і майстар-клясы ляпараскапічнай уралёгіі ў Нямеччыне, Чэхіі, Расеі, Украіне, Грузіі. Аляксандар Мініч уваходзіць у Эўрапейскую асацыяцыю ўралёгіі (EAU), Амэрыканскую ўралягічную асацыяцыю (AUA), Міжнароднае ўралягічнае таварыства (SIU).

Лекара-анколяга Менскага гарадзкога анкалягічнага дыспансэру Сьвятлану Дабрыян асудзілі на 13 сутак.

Арыштам таксама пакаралі лекара-траўматоляга Ігара Чанцава — на 15 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG