9 лістапада суды ў Менску і іншых гарадах разглядаюць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту ў Беларусі.
Сёньняшнія прысуды мэдыкам, паводле незалежнага аб'яднаньня мэдыкаў «Белые халаты»:
- Жанна Вашкевіч, апэрацыйная мэдсястра РНПЦ дзіцячай анкалёгіі і гематалёгіі — 15 сутак арышту за ўдзел у Маршы мэдыкаў 7 лістапада, суд па скайпе, па артыкуле 23.34,
- Уладзімер Кравец, анэстэзіёлаг-рэаніматоляг аддзяленьня рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі для пацыентаў нэўрахірургічнага профілю БСМП, стаж больш за 30 гадоў — асуджаны на 15 сутак арышту,
- Чанцаў Ігар, лекар-траўматоляг — 15 сутак,
- Ігар Баталевіч, мэдык — асуджаны на 14 сутак арышту за ўдзел у Маршы мэдыкаў 7 лістапада (суд Ленінскага раёну Менску),
- Аляксандар Мініч, анкаўралёгіі РНПЦ Аляксандрава — 13 сутак,
- Сьвятлана Дабрыян — анколяг-хірург МГКОД — 13 сутак,
- Аксана Кавалёва, працуе ў лябараторыі генэтычнага аналізу, — 12 сутак,
- Людміла Таболіна, 60-гадовая мэдсястра з 10-га клінічнага шпіталя — 12 сутак арышту,
- Натальля Дамброўская, лекар лябараторнай дыягностыкі РНПЦ анкалёгіі і мэдычнай радыялёгіі — штраф 810 рублёў,
- Кірыл Працэнка, загадчык ізатопнай лябараторыі кантролю якасьці радыёфармацэўтычных лекавых сродкаў — штраф 810 рублёў,
- Кірыл Паддубны, РНПЦ анкалёгіі — штраф 810 рублёў,
- Марханова Вольга — штраф 540 рублёў,
- Дзіна Шырынская, анестэзіёлаг з БСМП — штраф 540 рублёў.
Некаторыя іншыя прысуды:
- Віктар Фянчук, экс-кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» — 15 сутак арышту за ўдзел у нядзельным маршы 8 лістапада,
- Павал Горбач, паэт і журналіст, атрымаў 15 сутак арышту за чытаньне вершаў у адным зь менскіх двароў 6 лістапада,
- Павал Аракелян, беларускі музыка, яго затрымалі 7 лістапада пасьля дваровага канцэрту ў менскай Малінаўцы — 15 сутак арышту.
Усе вынікі судоў 9 лістапада над удзельнікамі мірных акцый пратэсту, якія зьбіраюць праваабаронцы «Вясны», можна паглядзець тут.