Тры дзясяткі лекараў пашыхтаваліся ў ланцуг салідарнасьці перад пачаткам працы на вуліцы Сямашкі ў Менску.
Як паведаміў чытач Свабоды, супрацоўнікі Менскага навукова-практычнага цэнтру хірургіі, трансплянталёгіі і гематалёгіі выйшлі на акцыю за паўгадзіны да пачатку працоўнага дня, каб выказаць салідарнасьць з затрыманымі ў мінулыя дні калегамі.