У Менску затрымалі фотажурналістаў Святаслава Зоркага І Віктара Талочку, паведамляе БАЖ.
Сьвятаслава Зоркага затрымалі каля стэлы (пазьней адпусьцілі), Віктара Талочку — на Нямізе, — паведамляюць іхныя калегі. Каля ГЦ «Галерэя» ў Менску схапілі журналіста БелаПАН Яна Аўсеюшкіна.
У Віцебску затрымалі журналістку Алену Шабуню, — паведамляе тэлеканал Белсат.
На вуліцы Куйбышава ў Менску непадалёку ад Камароўкі затрымалі журналіста Арцёма Ляву.
У Менску таксама затрымалі журналіста-фрыласера Яўгена Шапчыца.
Сярод затрыманых на акцыях сёньня ў Менску былі два расейскія журналісты, у тым ліку карэспандэнт ТАСС Юры Шамшур, іх даставілі ў Партызанскае РУУС Менску для праверкі дакумэнтаў, пасьля чаго адпусьцілі.