Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля выступу ў Малінаўцы затрыманы Павал Аракельян


Павал Аракельян. Архіўнае фота.
Павал Аракельян. Архіўнае фота.

Пасьля выступу ў Малінаўцы затрыманы Павал Аракельян, музыка, удзельнік гурту «Крамбамбуля». Пра гэта паведамляюць у сацсетках ягоныя сябры, на якіх спасылаецца тэлеграм-канал «Нашай Нівы».

Яго затрымалі пасьля канцэрту ў двары на вуліцы Ясеніна ў Менску. Пра гэта Свабодзе паведаміў ягоны сябра. Невядомыя пасадзілі Аракельяна ў мікрааўтобус і зьвезьлі. Сваякі і сябры цяпер высьвятляюць, дзе ён. UPD: у Маскоўскім РУУС.

Павал Аракельян практычна штодня выступаў на дваровых канцэртах. Гэта ня першае затрыманьне музыкаў пасьля такіх канцэртаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG