Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых музыкаў пакаралі арыштамі


Затрыманых 3 лістапада каля пасьля вулічнага канцэрту музыкаў, а таксама затрыманых на працоўных месцах артыстаў філярмоніі пакаралі арыштамі.

Бас-гітарыста Dee Tree Піліпа Петчанку асудзілі на 12 дзён, а гітарыста фольк-гурта Vuraj Івана Арцімовіча — на 7 дзён, паведаміў БелаПАН.

Па 15 дзён арышту далі затрыманым раней артыстам Беларускай дзяржаўнай філярмоніі Аляксандру Сердзюкову і Дзянісу Іванову. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку саліст гурта Vuraj Сяргей Доўгушаў.

На 15 дзён арыштавалі і вакаліста гурта «Мутнаевока» Яўгена Змушко, затрыманага пасьля дваровага канцэрту.

Музыкаў каралі за вулічныя выступы і раней.

  • Аляксандра Памідорава (9 дзён),
  • Уладзіслава Наважылава з Gods Tower (8 дзён),
  • Ціматэ Суладзэ (15 дзён).

Дзевяцёра чалавек з гурта барабаншчыкаў «Требуем разойтись» затрымалі 3 лістапада. Пра суд над імі інфармацыі няма.

Паводле праваабаронцаў, 6 лістапада прайшло ня менш к 44 суды над пратэстоўцамі.

Рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў і журналістаў. Што важна ведаць

  • Праваабаронцы «Вясны» задакумэнтавалі больш за 500 сьведчаньняў катаваньняў.
  • Больш за 30 000 чалавек былі затрыманыя.
  • На пратэстоўцаў завялі больш за 900 крымінальных спраў.
  • Журналісты ў Беларусі адседзелі ўжо больш за 500 дзён адміністрацыйнага арышту.
  • Зафіксавана больш за 400 парушэньняў правоў журналістаў.
  • У краіне 144 палітычныя вязьні.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG