У Менску затрымалі каля 10 жанчын, якія прыйшлі да месца збору пратэставай акцыі ў сквэры на вуліцы Пуліхава, перадае ТАСС.
Усяго сабраліся каля 20 жанчын. Іх пільнавалі каля 5 мікрааўтобусаў з амапаўцамі.
У ГУУС Менгарвыканкаму ТАСС пацьвердзілі, што каля 10 жанчын даставілі ў тэрытарыяльныя РУУС «для разбору».
Жанчыны вырашылі сабрацца пасьля ператрусу ў кватэры Ніны Багінскай вечарам 5 лістапада. «Сёньня Ніна — заўтра любая з нас», — напісалі яны.
5 лістапада ў кватэры 73-гадовай Багінскай правялі ператрус, а ў двары ейнага дому затрымалі тых, хто прыйшоў яе падтрымаць.