Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За гэты плякат зь Ярмошынай на жыхара Ваўкавыску завялі крымінальную справу. ФОТА

абноўлена

Жыхара Ваўкавыску вінавацяць у хуліганстве за плякат са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, паведамляе УУС Горадзенскага аблвыканкаму.​

30-гадовага мужчыну затрымалі ўначы на 4 лістапада. У багажніку яго машыны знайшлі плякат з выявай старшыні Ваўкавыскага райвыканкаму.

Па вэрсіі міліцыі, затрыманы разьмясьціў плякат з выявай Ярмошынай на агароджы футбольнай пляцоўкі на вуліцы Каліноўскага. Сілавікі лічаць, што мужчына самастойна зрабіў плякаты, «якія носяць цынічны характар».

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG