Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэнэр хакеістаў пра сваю адстаўку: «Каб працаваць з хакейнай зборнай, трэнэр павінен падтрымліваць уладу»


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Трэнэр Аляксандар Румо, які да 23 верасьня ўзначальваў юнацкую (U-17) зборную Беларусі па хакеі, сказаў, што падаў у адстаўку з прычыны разыходжаньня палітычных поглядаў.

«Каб працаваць з хакейнай зборнай, трэнэр павінен падтрымліваць уладу. Я не падтрымліваю, пазыцыю сваю не хаваю», — дадаў ён.

Румо спаслаўся на размову са старшынём фэдэрацыі хакея Дзьмітрыем Баскавым, падчас якой былому ўжо трэнэру патлумачылі пазыцыю ФХБ: каб працаваць са зборнай камандай, трэнер павінен падтрымліваць дзейную ўладу.

У жніўні Аляксандар Румо асудзіў дзеяньні сілавікоў і падпісаў ліст спартоўцаў супраць гвалту і фальсыфікацыі выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG