Чым запомніўся дзень 22 верасьня 2020 у Беларусі?
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, выступіў супраць збору подпісаў за адкліканьне зь япіскапскай катэдры архіяпіскапа Арцемія, які асудзіў гвалт сілавікоў.
Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі выйшлі на «Марш сьмелых людзей» на знак салідарнасьці з затрыманымі студэнтамі.
«Мы не разглядаем Уладзівасток як нейкі далёкі і чужы горад. Мы часта ўспамінаем аб сваёй Айчыне ад Берасьця да Ўладзівастоку. Так што вы жывяце ў нашай Айчыне», — сказаў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніком расейскага Прыморскага краю Алегам Кажамякам.
Вакаліста Gods Tower Наважылава пакаралі 8 суткамі арышту за канцэрт у парку.
Пінскага журналіста Андрэя Якімуша 22 верасьня асудзілі на 10 сутак арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 13 верасьня, якую ён асьвятляў.
Лідэра страйкоўцаў «Беларуськалію» Анатоля Бокуна пакаралі 25 суткамі арышту.
У горадзенскім драмтэатры пасьля звальненьня акторкі адмянілі сёньняшні спэктакль.
У Менску затрымалі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Перад гэтым студэнты зладзілі акцыю пратэсту.