Самаспаленьне ў Смалявічах, у сям’і актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» сына забралі ў прытулак. Найважнейшае за 18 верасьня
У Смалявічах перад будынкам міліцыі чалавек абліў сябе бэнзінам і падпаліў.
Сын актывістаў «Эўрапейскай Беларусі» Алены Лазарчык і Сяргея Мацкойця шасьцігадовы Арцём ад 17 верасьня знаходзіцца ў прытулку Фрунзэнскага раёну Менску.
Адвакат і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Максім Знак абвясьціў галадоўку на знак нязгоды з выстаўленымі яму абвінавачаньнямі.
У Менску затрымалі каардынатарку валянтэрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову.
Менчуку Сьцяпану Латыпаву, які абараняў ад сілавікоў мурал з выявамі «дыджэяў перамен», вызначылі меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.
Cябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады і кіраўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі выйшаў на волю.
Адказ Беларусі на магчымыя санкцыі Эўразьвязу можа закрануць у тым ліку працу замежных СМІ ў краіне, заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей.
Літва і Польшча у разе закрыцьця мяжы з боку Беларусі спыняць пропуск на Захад грузаў.
Рада правоў чалавека ААН на сваёй надзвычайнай сэсіі заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі і пачаць дыялёг з апазыцыяй.
Ціханоўская ў ААН: Гатовыя да дыялёгу. Прадстаўнік Беларусі ў ААН: Гвалту і зьніклых падчас пратэстаў не было.
Больш за 30 мільёнаў чалавек у сьвеце заразіліся новай каранавіруснай інфэкцыяй