Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве заўзятары скандуюць на стадыёнах «Жыве Беларусь!» Іх штрафуюць і баняць


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Як стала вядома Sport24, Савелаўскі суд Масквы аштрафаваў двух заўзятараў «Дынама» на 3 тысячы рублёў і забараніў ім наведваньне спартовых мерапрыемстваў. Падставай сталі выкрыкі «Жыве Беларусь!» у матчы з «Ротар».

На наступнай хатняй гульні «Дынама» з «Растовам» затрымалі двух заўзятараў, адзін зь якіх не наведваў папярэднюю гульню — знаходзіўся за горадам. Тым ня менш, фанатам выставілі абвінавачваньні, піша Sport24. У якасьці доказаў прадставілі фота з матчу «Дынама» — «Ротар» і відэа, зьнятае ў самім сэктары і выкладзенае ў сацсеткі.

Нягледзячы на тое, што заўзятар адмаўляў, што прысутнічаў на той гульні, суд прысудзіў фанатам «Дынама» штраф і паўгадавы бан.

Раней такая ж справа была заведзеная супраць заўзятараў ЦСКА, якія скандавалі «Жыве Беларусь!» і вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг. Усім ім таксама інкрымінавалі парушэньне правілаў паводзінаў гледачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG