Плятформа «Голас» апублікавала плян падлікаў на нядзельным «Маршы герояў».
«Сёньня ў Беларусі пройдуць «Маршы герояў». Гэты мірны пратэст абяцае стаць рэкордным. Каб паказаць, колькі нас, плятформа „Голас“ вядзе падлік пратэстоўцаў», — адзначае каманда плятформы.
Што рабіць у нядзелю
- Цягам дня адправіць боту @golosby_bot каманду #ягуляю (важна пасьпець да канца дня)
- Расказаць пра падлік сябрам і знаёмым
- Давесьці пра падлік людзям, якія будуць рухацца ў калёне побач.
Паводле распрацоўнікаў, зьявіліся новыя функцыі. Напрыклад, у чат-боце падзялілі тых, хто гуляе на маршы, і тых, хто выбірае іншую форму пратэсту.
Статыстыка па гарадах і ў сьвеце
Для гэтага трэба адправіць чат-боту геалякацыю. Яна ня будзе публікавацца ў мэтах бясьпекі, але можна будзе палічыць пратэстоўцаў у розных гарадах.
Таксама дадалі функцыю для людзей не зь Беларусі: кожны чалавек у сьвеце можа выказаць падтрымку беларусам праз Support Belarus.
«Сёньняшні марш — наша падтрымка тым, хто паставіў на кон сваё жыцьцё і свабоду дзеля агульнай перамогі», — падсумоўвае каманда «Голасу».