Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я ня згодная, я тут». Як прайшоў жаночы марш у Менску. ВІДЭА


12 верасьня ў Менску прайшоў Жаночы марш. А 15-й гадзіне жанчыны сабраліся на плошчы Свабоды. Марш пачаўся з затрыманьняў: на плошчы Свабоды сілавікі брутальна схапілі дзясяткі ўдзельніц акцыі.

Астатнія прайшлі маршам ад вуліцы Леніна ў бок Нямігі, потым уздоўж набярэжнай Сьвіслачы, па вуліцах Зыбіцкай і Інтэрнацыянальнай, Янкі Купалы. Там да іх далучыліся яшчэ дзьве калёны ўдзельніц, якія прыйшлі з боку Опэрнага тэатру і з Кастрычніцкай плошчы.

Пасьля ўдзельніцы акцыі выйшлі на праспэкт Незалежнасьці і рушылі ў бок плошчы Якуба Коласа. Удзельніцы скандавалі «Дзе наша Маша?» (затрыманая сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава. — РС) і «Колькі каштуе сумленьне?».

На скрыжаваньні праспэкту з вуліцай Казлова да жанчын далучылася яшчэ адна калёна, паступова агульная колькасьць удзельніц маршу ўзрасла да 5 тысяч. Яны прайшлі праз плошчу Якуба Коласа і на скрыжаваньні з вуліцай Дарашэвіча перайшлі на другі бок праспэкту і рушылі назад да плошчы Перамогі.

На скрыжаваньні з вуліцай Казлова ля плошчы Перамогі ўдзельніцы акцыі праскандавалі «Да заўтра!», «Жыве Беларусь!» і пачалі разыходзіцца.

Праваабаронцам вядомыя прозьвішчы 69 чалавек (сьпіс абнаўляецца), затрыманых падчас маршу. Сярод іншых, затрыманыя журналісты тэлеканалу «Белсат» Кацярына Андрэева і Максім Калітоўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG