Сьвятлана Ціханоўская і Вольга Кавалькова запісалі супольны відэазварот, дзе расказалі пра ціск на Каардынацыйную раду: арышты, пагрозы, выдварэньне за мяжу. Відэазапіс Кавалькова апублікавала ў Facebook.
Палітыкі заявілі, што перасьлед Раду ня спыніць, і заклікалі далучацца да яе. Праца Рады будзе арганізаваная «ў межах агульнанацыянальнага руху» і «ў межах закону».