Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі і Сянцоў паўдзельнічалі ў стварэньні відэа ў падтрымку пратэстаў у Беларусі


Гурт Kozak System узяў удзел у запісе
Гурт Kozak System узяў удзел у запісе

Украінскі гурт «Без обмежень» разам з «Kozak system» і «Скай» выпусьцілі кліп пад назвай «Героям», які прысьвяцілі беларусам.

Музыкі прасьпявалі па-ўкраінску і па-беларуску, а Лявон Вольскі напісаў, што «намагаўся, каб пераклад на беларускую атрымаўся годным».

Былы палітвязень Расеі, украінскі рэжысэр з анэксаванага Крыму Алег Сянцоў і ўкраінскі рэжысэр Ахтэм Сеітбалаеў зьняліся ў гэтым кліпе.

«Гэты трэк – падтрымка для ўкраінскіх воінаў, а таксама для ўсіх людзей, якія пратэстуюць цяпер у Беларусі. Для ўсіх нязломным і моцных духам. Большасьць людзей, якія выйшлі на вуліцы ў Менску і іншых гарадах Беларусі, падтрымліваюць тыя ж прынцыпы, што і ўкраінцы ў часы Рэвалюцыі Годнасьці», – гаворыцца ў апісаньні відэа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG