Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбуйнейшая праектная установа гарнякоў патрабуе спыніць гвалт і правесьці новыя выбары


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У кампаніі «Белгорхімпрам»​ працуе 800 чалавек, больш за 200 ужо падпісаліся пад калектыўным зваротам да ўладаў Беларусі. Пра гэта Свабодзе паведамілі супрацоўнікі кампаніі.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Новая сьмерць. Страйк на Беларуськаліі. АМАП каля МТЗ. Што адбываецца на 11-ы дзень пратэстаў >>

У кампаніі «Белгорхімпрам» патрабуюць:

  • Спыніць гвалт і кровапраліцьце з боку сілавых структураў у адносінах да мірных грамадзян Беларусі. Бо «пратэсты носяць мірны характар, а прымяненьне сілы абсалютна неапраўданае. З пратэстоўцамі трэба дамаўляцца мірным шляхам».
  • Спыніць парушэньне грамадзянскіх правоў на свабоду слова, забясьпечыць свабоднае выказваньне думак і атрыманьне праўдзівай інфармацыі ад органаў улады
  • Прыцягнуць да адказнасьці асобаў органаў дзяржаўнай улады, сілавых структур і праваахоўнікаў, якія перавысілі свае паўнамоцтвы і ня выканалі свае абавязкі добрасумленна і ў адпаведнасьці з заканадаўствам. Асаблівую ўвагу надаць зьверствам і зьдзекам супрацоўнікаў праваахоўных органаў у ЦІПах і ізалятарах
  • Вызваліць усіх палітычных зьняволеных, а таксама незаконна затрыманых грамадзян. Аказаць грамадзянам, якія пацярпелі на мірных пратэстах, неабходную мэдычную, юрыдычную і матэрыяльную падтрымку.
  • У сувязі зь вялікай колькасьцю зафіксаваных парушэньняў на выбарах прэзыдэнта 9 жніўня прызнаць іх несапраўднымі і правесьці новыя адкрытыя выбары з публічным падлікам галасоў і прыцягненьнем незалежных назіральнікаў.

  • Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белгорхімпрам» — сучасны экспэртны цэнтар Беларусі па пытаньнях здабычы і перапрацоўкі калійных руд і іншай мінэральнай сыравіны, генэральны праектант вядучых прадпрыемстваў горнай і хімічнай прамысловасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG