Беларускі комік Яўген Крыжаноўскі жорстка выказаўся на адрас адрас старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай і сілавікоў, якія бралі ўдзел у разгоне мірных дэманстрантаў і зьбівалі іх у турмах пасьля затрыманьня.
Сёмы дзень пратэстаў. Разьвітаньне з загінулым пратэстоўцам. АБНАЎЛЯЕЦЦА
«Сёньня ўсе адкажуць за ўсё. І тыя, хто аддаваў загады біць людзей на вуліцах, і тыя, хто біў людзей на Акрэсьціна... І вы адкажаце», — сказаў Крыжаноўскі.
Яўген Крыжаноўскі, як ён сказаў, ведае кухню выбараў: неаднойчы прымаў удзел у выбарах мясцовых саветаў і парлямэнту як сябра Лібэральна-дэмакратычнай партыі, а ў 2001 годзе нават спрабаваў стаць кандыдатам у прэзыдэнты.