Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі некалькі чалавек, якія прыйшлі да ізалятара

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Горадні 26 чэрвеня
Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Горадні 26 чэрвеня

У Горадні 10 жніўня затрымалі некалькі чалавек каля ізалятара часовага ўтрыманьня на вуліцы Гая. Тут сёньня ідуць суды над затрыманымі падчас пратэстаў 9 жніўня.

Па выніках судоў людзям даюць штрафы (у асноўным ад 270 да 540 рублёў). Тыя, хто выходзяць з суду, кажуць, што некаторых удзельнікаў пратэсту 9 жніўня арыштавалі (ад 7 да 15 сутак).

Каля ізалятара часовага ўтрыманьня сабралася каля 50–70 чалавек — гэта сваякі, знаёмыя затрыманых, якія прыйшлі даведацца, што зь імі. Яны пачалі сустракаць воплескамі ўсіх, хто выходзіць з ізалятара. Да іх пад’ехаў аўтазак, міліцэйскія машыны, вайсковая машына, міліцэйскія аўтобусы. Людзі пачалі разьбягацца, але некаторых затрымалі.

З ізалятара выпусьцілі фатографа Аляксандра Саенку, а таксама пазаштатнага карэспандэнта БелаПАН Сяргея Людкевіча. Вядома, што затрыманы таксама журналіст Ян Роман.

Суды працягваюцца. Верагодна, усіх сёньня асудзіць не пасьпеюць. Пасьля судоў выйшла каля 50 чалавек.

Усе, хто выходзяць, кажуць, што ў ізалятары сядзіць крыху больш за 200 чалавек. Усяго ў горадзе (яшчэ ў адным пастарунку і ў турме № 1), паводле непацьверджанай інфармацыі, сядзелі каля 420 чалавек.

Прэс-сакратар МУС адмовіўся назваць дакладную колькасьць затрыманых у Горадні.

Цэнтар Горадні ўжо пачалі ачапляць, перакрываюць рух. Арганізацыям у цэнтры сказалі працаваць да 17-й вечара. Пачалі агароджваць турнікетамі Савецкую плошчу і плошчу Леніна.

Гэта публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG