Драўляную скульптуру ці то трох амазонак, ці то кентаўрых стварыў дызайнэр Зьміцер Сурскі пры ўдзеле мастака Васіля Верына.
Праца зробленая ў вёсцы Салацьце пад Горадняй, дзе мастакі зьбіраюцца на штогадовыя пленэры.
Зьміцер Сурскі сказаў Свабодзе, што над назвай твору пакуль яшчэ думае:
«Матэрыял падказаў мне ідэю. Гэта драўляныя шпулі ад электрычнага кабэлю. Тры кабеты-палітыкі Сьвятлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калесьнікава нагадваюць мне трох амазонак, жанчын-ваярак. Паўсталі яны нечакана для ўсіх, для ўлады найперш. Таму гэтае трыё — траянскі конь для ўладаў. Конь і чалавек — кентаўр. Тут — кентаўрыцы. Пакуль іх так называю».
Зьміцер Сурскі пакуль плянуе работу дапрацаваць і пакінуць у Салацьці. Наконт яе будучага разьмяшчэньня не загадвае.