Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісткі «Маці 328» зьвярнуліся да Лукашэнкі: «Вы ня наш прэзыдэнт, будзем галасаваць за Ціханоўскую»

Галадоўка актывістак «Маці 328». 26 ліпеня 2020.
Галадоўка актывістак «Маці 328». 26 ліпеня 2020.

Актывісткі руху «Маці 328», якія трымаюць галадоўку, зьбіраюцца спыніць сваю акцыю пратэсту ў нядзелю, 9 жніўня, каб пайсьці на выбары. Сёньня дзьве галадоўніцы, Алена Кузьміна і Ала Берналь, адправілі поштаю да Аляксандра Лукашэнкі зварот, у якім папярэдзілі, што галасаваць будуць за Сьвятлану Ціханоўскую.

«Бо ён ужо ня наш прэзыдэнт. Больш як за два тыдні галадоўкі да нас ня тое што Лукашэнка, а нават з кіраўніцтва раёну ніхто не прыехаў. Маўляў, хоць памрыце, нам усё роўна. Таму мы гэтак і напісалі, што ад гэтага дня Лукашэнка ня наш прэзыдэнт і мы будзем галасаваць за Сьвятлану Ціханоўскую», — сказала актывістка «Маці 328» Алена Кузьміна.

Галадоўка актывістак «Маці 328» пачалася 16 ліпеня ў доме Алены Кузьміной, што ў вёсцы Востраў у Пухавіцкім раёне. Акцыю пратэсту пачалі тры актывісткі, пазьней да іх далучыліся яшчэ тры жанчыны, некалькі актывістак заяўлялі, што на знак салідарнасьці будуць галадаваць у сябе дома. Адным з патрабаваньняў галадоўніц была сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам як зь дзейным прэзыдэнтам і кандыдатам на прэзыдэнта на новы тэрмін. Актывісткі «Маці 328» казалі, што зьбіраліся абмеркаваць з Лукашэнкам нявырашаныя праблемы распаўсюду наркотыкаў і інтэграцыі ў грамадзтва моладзі, якая адбыла пакараньне за наркотыкі і вяртаецца на волю.

«Але Лукашэнка да нас так і не прыехаў. Прычым ён быў тут, непадалёк, у Мар’інай Горцы, наведваў вайскоўцаў, але на нас часу не знайшоў. З штабоў кандыдатаў да нас дабралася толькі давераная асоба Сьвятланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова, іншыя таксама нікога не прыслалі, хоць мы запрашалі ўсіх. Ад дэпутата Алега Белаконева, які абіраўся ад Пухавіцкага раёну, прыйшоў пісьмовы адказ на наш зварот, цытую, што „наша пытаньне разгляду па сутнасьці не падлягае“. Гэта пра нашы патрабаваньні і пра тое, што дзяржава мала робіць, каб спыніць транзыт наркотыкаў, выяўляць наркабаронаў, а ня толькі дробных дылераў. Таму і мы прынялі адпаведнае рашэньне», — сказала Алена Кузьміна.

Паводле Алены Кузьміной, удзельніцы галадоўкі за час акцыі ўжо страцілі на вазе ад 6 да 10 кіляграмаў, адна актывістка губляла прытомнасьць і мусіла зьехаць дамоў, пасьля таго як ёй выклікалі «хуткую дапамогу». Пры гэтым раённыя мэдыкі самі на галадоўніц не зьвярталі ўвагі, кажа Алёна Кузьміна. «Да нас, як пазалетась, з прафіляктычнымі праверкамі ніхто не прыяжджаў», — кажа актывістка «Маці 328».

Алена Кузьміна мяркуе, што наступным разам актывісткам «Маці 328» давядзецца зьвяртацца ўжо да новага прэзыдэнта. «Вы што? Паглядзіце, людзі валам валяць на Сьвятлану Ціханоўскую. Гэты не ўтрымаецца», — кажа галадоўніца Алена Кузьміна.

Што варта ведаць пра ініцыятыву «Маці 328»

  • Абʼядноўвае 1,5 тысячы бацькоў дзяцей, асуджаных за наркотыкі.
  • Грамадзкую арганізацыю «Маці-328» не дазваляюць зарэгістраваць.
  • Напісалі звыш 3 тысяч зваротаў у Палату прадстаўнікоў, дамагліся сустрэчы з колішняй кіраўніцай Адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Качанавай, міністрам унутраных справаў Юрыем Караевым.
  • Зьвярнулі ўвагу, што пішуць у абвінавачваньні іхных дзяцей: «у нявызначаны час, у нявызначаным месцы, нявызначанай асобай; мяркуецца, з мэтай збыту».
  • Ладзілі масавыя галадоўкі дзеля зьменаў.
  • Ажыцьцявілі паломніцкі тур па калёніях з іконай Маці Божай, якую ім падаравалі на гары Афон, ад Менску да Марʼінай Горкі.

«Маці 328»: галадоўкі, пратэсты, перамовы

Устаноўчы сход «Руху маці 328» у Горадні, 31 жніўня 2015 году
1/12 Устаноўчы сход «Руху маці 328» у Горадні, 31 жніўня 2015 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
«Маці 328» ідуць на «Чарнобыльскі шлях - 2018», Менск, 26 красавіка 2018
2/12 «Маці 328» ідуць на «Чарнобыльскі шлях - 2018», Менск, 26 красавіка 2018
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
 «Маці 328» распачалі галадоўку ў вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну, 27 красавіка 2018 году
3/12  «Маці 328» распачалі галадоўку ў вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну, 27 красавіка 2018 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Галадоўніцы ў Калінкавічах, 28 красавіка 2018 году
4/12 Галадоўніцы ў Калінкавічах, 28 красавіка 2018 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Актывісты руху ідуць на сустрэчу ў Адміністрацыю прэзыдэнта, 2 траўня 2018 году
5/12 Актывісты руху ідуць на сустрэчу ў Адміністрацыю прэзыдэнта, 2 траўня 2018 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Адна зь лідэрак руху Тацьцяна Канеўская з Гомлю адказвае на пытаньні журналістаў пасьля стустрэчы ў адміністрацыі Лукашэнкі
6/12 Адна зь лідэрак руху Тацьцяна Канеўская з Гомлю адказвае на пытаньні журналістаў пасьля стустрэчы ў адміністрацыі Лукашэнкі
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Актывісткі руху прыйшлі да Палаты прадстаўнікоў патрабаваць лібэралізацыі антынаркатычнага заканадаўства, 2 кастрычніка 2018 году
7/12 Актывісткі руху прыйшлі да Палаты прадстаўнікоў патрабаваць лібэралізацыі антынаркатычнага заканадаўства, 2 кастрычніка 2018 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
«Маці 328» на Дні Волі ў Менску, 24 сакавіка 2019
8/12 «Маці 328» на Дні Волі ў Менску, 24 сакавіка 2019
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Прадстаўніцы руху размаўляюць з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у Доме ўраду, 2 красавіка 2019 году
9/12 Прадстаўніцы руху размаўляюць з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у Доме ўраду, 2 красавіка 2019 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Галадоўка «Маці 328» у вёсцы Высокае,​ Менская вобласьць, 14 чэрвеня 2019 году
10/12 Галадоўка «Маці 328» у вёсцы Высокае,​ Менская вобласьць, 14 чэрвеня 2019 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Санкцыянаваны менскімі ўладамі мітынг удзельнікаў руху і іх прыхільнікаў у КІеўскім сквэры, 30 траўня 2019 году
11/12 Санкцыянаваны менскімі ўладамі мітынг удзельнікаў руху і іх прыхільнікаў у КІеўскім сквэры, 30 траўня 2019 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Прадстаўніцы «Маці 328» (зьлева направа) Алена Кузьміна, Ала Берналь і Ларыса Жыхар атрымліваюць узнагароду Радыё Свабода «Людзі Cвабоды — 2020», Менск, 19 сьнежня 2019 году
12/12 Прадстаўніцы «Маці 328» (зьлева направа) Алена Кузьміна, Ала Берналь і Ларыса Жыхар атрымліваюць узнагароду Радыё Свабода «Людзі Cвабоды — 2020», Менск, 19 сьнежня 2019 году
«Маці 328» і ўсе тыя, хто змагаецца за правы зьняволеных паводле антынаркатычнага артыкулу, сталі ляўрэатамі прэміі «Людзі Cвабоды — 2020».
Previous slide
Next slide

Чаго дамагліся «Маці 328»

  • Сёлета ў Беларусі на два гады зьменшылі ніжэйшы парог тэрміну, на які можна пасадзіць за наркотыкі (раней — 8 гадоў, цяпер — 6).
  • Дзякуючы гэтаму ўжо асуджаным, якія абскарджваюць свае выракі, скарачаюць тэрміны.
  • У калёніях асуджаным паводле 328-га артыкулу замянілі зялёныя нашыўкі на робе зь імем і нумарам атраду на звычайныя белыя, як ва ўсіх. Зялёныя нашыўкі зьявіліся ў 2015 годзе, імі адзначалі «наркаманаў». Бацькі іх параўноўвалі з «зоркамі Давіда», якія мусілі насіць габрэі падчас апошняй вайны.
  • Рух «Маці 328» працягне працу, хоць многіх асуджаных ужо вызвалілі.
Актывісткі і прыхільнікі руху «Маці 328» на мітынгу ў Менску, траевнь 2019
Актывісткі і прыхільнікі руху «Маці 328» на мітынгу ў Менску, траевнь 2019

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG