«Сымбалі ніхто не забароніць і не забудзе»
«Сымбалі ніхто не забароніць і не забудзе. Мова застанецца падмуркам нашай незалежнасьці», — заявіў Лукашэнка, апэлюючы да пачуцьцяў патрыятычнай часткі выбарнікаў. Пра якія сымбалі гаворка, ён не ўдакладніў, але фразу пра мову вымавіў па-беларуску.
Пра абарону выбарчых камісій ад экстрэмістаў
Чальцы выбаркамаў цярпяць калясальны прэсінг, вярнуўся ён да электаральнай кампаніі.
«Дзяржава вас ня кіне, знойдзе ўправу на экстрэмістаў, — паабяцаў ён. — Хочаце новага прэзыдэнта — ідзіце не на плошчу, а на выбарчыя ўчасткі. Мы нікому не закрываем роту. Дазволеная акцыя — ідзі. Нельга — парушэньне. Адпор будзе самым жорсткім. Выконвай закон».
Нельга ўзначаліць краіну, «узяўшыся зь ніадкуль», акрэсьліў сваю пазыцыю Лукашэнка. Рэформы павінны пачынацца ня з плошчы, а з Канстытуцыі. Вяртаньне да закону 1994 году — поўны абсурд. Запэўніў, што цяперашні склад парлямэнту прапануе народу свой варыянт.
Карыкатура на апанэнтаў
Спроба акарыкатурыць апанэнтаў. Маўляў, яны хочуць платнай мэдыцыны і адукацыі.
Канстытуцыя 1994 году — гэта бандытызм
«Вы хочаце вярнуць Канстытуцыю 1994 году? Значыць, хочаце вярнуць бандытызм!» — заявіў Лукашэнка. Якая прымітыўная дэмагогія.
Шэйман «зь пісталетам езьдзіў па краіне, зьнішчаючы падонкаў»
Шэйман «зь пісталетам езьдзіў па краіне, зьнішчаючы падонкаў». 32 банды зьнішчылі толькі ў Менску, сказаў ён.
Чарговым разам напалохаў «абвальнай прыватызацыяй» у выпадку новага прэзыдэнта. «Права на памылку няма», — працытаваў сваю «дактрыну». Цяпер на Беларусь глядзіць увесь сьвет — ці можа яна выстаяць у «гібрыднай схватцы»? Бо наступнымі будуць яны.
Зьвергнуць, зьнішчыць Лукашэнку — вось якая стаяць задача, лічыць ён. «У лапці абуць ня ўдасца і пад бізун загнаць не атрымаецца. Людзі ў пагонах гэтага не дазволяць. Вы спазьніліся роўна на чвэрць стагодзьдзя. Краіну не аддамо, незалежнасьць каштуе занадта дорага», — скончыў свой выступ Лукашэнка.
Лукашэнка сказаў, што цяперашні склад парлямэнту абавязкова прапануе народу новы тэкст Канстытуцыі. «Але галоўнае, Канстытуцыя не павінна выклікаць палітычны крызіс», як у 90-я, калі арудавалі банды.
«Вы хочаце ў 90-я?» І тут Лукашэнка сказаў фразу, пра якую, ён магчыма, яшчэ пашкадуе. Цытую даслоўна — «Засталіся Шэйман і яшчэ пару чалавек, якія зь пісталетамі хадзілі і езьдзілі, зьнішчаючы падонкаў».
Выступ скончыўся. Бурныя, працяглыя аплядысмэнты слухачоў.
Доўгія аплядысмэнты. Як у часы Сталіна. І ўсе глядзяць, хто першы спыніцца пляскаць у ладкі.