Беларусы «Труймяста» — Гданьска, Гдыні і Сопату — разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сьцяг у гонар 30-годзьдзя прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
«Беларусы, уздымайма сьцягі! Беларусь будзе Вольнай і Незалежнай! Жыве Беларусь!», — гаворыцца ў паведамленьні ініцыятывы TALAKA2020, якая разгарнула нацыянальны сьцяг на мосьце Яна Паўла II у Гданьску.
27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет 12-га скліканьня прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР.
Гэты дзень тады ж, у 90-м, быў абвешчаны Днём Незалежнасьці, хаця Дэклярацыя незалежнасьці не абвяшчала. Строга кажучы, яна толькі пацьвярджала тое, што было ўжо запісана ў Канстытуцыі БССР 1978 году — што Беларусь зьяўляецца сувэрэннай рэспублікай. Незалежнасьць будзе абвешчаная толькі праз год, 25 жніўня 91-га.