Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: Адлічаныя з палітычных матываў студэнты змогуць разьлічваць на праграму Каліноўскага


Аляксандар Мілінкевіч, архіўнае фота
Аляксандар Мілінкевіч, архіўнае фота

Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2006 году, які пасьля разгону пратэстаў на тых выбарах падпісаў дамову аб стварэньні ў Польшчы праграмы стыпэндый для адлічаных з палітычных матываў беларускіх студэнтаў, адказаў у інтэрвію «Народнай волі» на пытаньне аб праграме імя Кастуся Каліноўскага.

«Праграма Каліноўскага існуе і сёньня, яна толькі перафарматавалася, бо на Беларусі ў час дыялёгу з Эўразьвязам зьменшыліся рэпрэсіі супраць іншадумства ў акадэмічным асяродзьдзі, — расказаў Мілінкевіч. — Але студэнты, якія будуць адлічаныя з палітычных матываў, па-ранейшаму могуць прэтэндаваць на атрыманьне стыпэндыяў польскага ўраду. Камітэт „Салідарнасьць“ працягвае працу і адсочвае сытуацыю».

Праграма Каліноўскага для рэпрэсаваных студэнтаў ператварылася ў стажы для ўсіх ахвотных у 2016 годзе, але набор на праграму са штомесячнай стыпэндыяй аднавілі ўжо ў 2017-м. У 2006 годзе праграма прыняла 244 чалавекі, але тры чвэрці зь іх недавучыліся, былі выключаныя з польскіх унівэрсытэтаў. Пазьней быў уведзены больш жорсткі адбор: налета набралі 80, потым 60, 50 студэнтаў. У 2015 годзе на праграму паступілі толькі 20 студэнтаў. Усяго ў 2006–2016 гадах з 900 прынятых студэнтаў дыплёмы атрымалі 300.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG