Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі Парк высокіх тэхналёгій зарэгістраваў за раз 71 новага рэзыдэнта 


Назіральная рада Парку высокіх тэхналёгій зарэгістравала 71 новага рэзыдэнта. Гэта кампаніі, якія вядуць бізнэс у сфэрах мэдыцыны, лягістыкі, электроннай камэрцыі, кансалтынгу, гульнявой індустрыі, праграмнага забесьпячэньня для АПК.

Сярод новых рэзыдэнтаў — кампаніі «Вайс ЭйАй», якая распрацоўвае праграму для дыягностыкі захворваньняў скуры, і «ХелсМэй», якая спэцыялізуецца на тэлемэдыцыне.

У ПВТ таксама ўвайшла ТАА «СофтКлуб», якое займаецца аўтаматызацыяй банкаўскага сэктару і працуе больш як з двума дзясяткамі фінансавых установаў краіны.

Акрамя беларускіх кампаній, у ПВТ увайшлі кампаніі зь Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Ізраілю, ЗША, Швайцарыі, у тым ліку шэраг цэнтраў распрацоўкі замежных карпарацый.

Агулам у Парку высокіх тэхналёгій налічваецца 886 кампаній, у якіх працуе каля 63 тысяч чалавек.

Колішні заснавальнік ПВТ Валер Цапкала ўдзельнічае ў сёлетняй прэзыдэнцкай кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG