Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мне трэба было заразіць жонку?» Суд аштрафаваў актывіста «за парушэньне самаізаляцыі»


Ілюстрацыйнае фота. У судзе
Ілюстрацыйнае фота. У судзе

У сьветлагорскага актывіста Сяргея Сенцюрова 15 чэрвеня памерла маці. Ёй дыягнаставалі каранавірус і пнэўманію. Сяргей таксама ляжаў у шпіталі з пнэўманіяй. Пасьля выпіскі мусіў ізалявацца. Міліцыя склала на яго пратакол за парушэньне самаізаляцыі, бо ён знаходзіўся не ў сваім жытле, а ў доме маці.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

«Пасьля выпіскі са шпіталя 10 чэрвеня лекарка раіла мне самаізалявацца і пасяліцца дзе-небудзь асобна. Я рызыкаваў заразіць жонку, дзяцей... Таму пасяліўся ў доме маці. З жонкай сытуацыя была незразумелая — шэсьць разоў бралі аналізы, але адказу так і не было — ёсьць каранавірус ці няма яго», — паведаміў Свабодзе Сяргей Сенцюроў.

Да актывіста дадому прыехала міліцыя, спыталіся ў жонкі, дзе ён.

«Яны ня ведалі, што я на самаізаляцыі. Відаць, шукалі, каб пакараць, як і іншых нашых актывістаў. Бо я быў на пікеце для збору подпісаў, фатаграфаваўся там з тапкам... Жонка сказала, што я ў доме маці. Міліцыянт запатрабаваў, каб я тэрмінова прыехаў. Я кажу, што я ж на самаізаляцыі. Не, едзь да іх. Паехаў — склалі пратакол на мяне (12 чэрвеня. — РС)», — дадаў актывіст.

Пратакол пайшоў у суд, але судзьдзя прыняў рашэньне адправіць яго на дапрацоўку.

«У пратаколе напісана, што Сяргей Сенцюроў ня выканаў законных патрабаваньняў міліцыі, што не адпавядае матэрыялам справы. Патрабаваньні аб паводзінах на самаізаляцыі былі выдадзеныя санітарнай службай, а не міліцыяй», — зазначыў суд у рашэньні.

22 чэрвеня міліцыя дапрацавала пратакол, і праз чатыры дні Сяргея Сенцюрова пакаралі штрафам 810 рублёў. Актывіст ня згодны ані з пратаколам, ані з рашэньнем суду, будзе яго абскарджваць.

«У паперы пра самаізаляцыю, якую мне далі, не было нумару тэлефона ці яшчэ якіх кантактаў, куды б я мог паведаміць, што буду жыць гэты час у доме маці. Мне трэба было абавязкова жыць з жонкай, каб і яе заражаць?» — пракамэнтаваў Сяргей Сенцюроў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG