Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Караеў загадаў папрасіць прабачэньня перад глуханямымі, якіх брутальна затрымалі на акцыі ў Гомлі

абноўлена

Момант затрыманьня Андрэя і Віталя Больбухаў. Гомель, 19 чэрвеня 2020 году 
Момант затрыманьня Андрэя і Віталя Больбухаў. Гомель, 19 чэрвеня 2020 году 

Міністар унутраных спраў Юры Караеў выказаўся пра затрыманьне Андрэя і Віталя Больбухаў — інвалідаў па слыху. Іх затрымалі 19 чэрвеня ў Гомлі на «ланцугу салідарнасьці». Андрэя пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на ноч, Віталя выпусьцілі, бо ён страціў прытомнасьць, да яго выклікалі хуткую.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

«Начальніку УУС я сказаў паехаць і папрасіць прабачэньня перад таварыствам глуханямых», — сказаў Юры Караеў.

Ён падкрэсьліў, што чапаць гэтых людзей ня трэба было, нават калі яны сьвядома сталі ў ланцужок. «Мы павінны быць вытрыманыя ў разы, у дзясяткі разоў. Таму што нас абвінаваціць лёгка», — дадаў міністар.

Андрэй і Віталь маюць праблемы з камунікацыямі, яны блага чытаюць па вуснах і амаль не размаўляюць. Іх маці Надзея сказала, што пакуль ніхто перад імі не выбачаўся.

У гомельскім таварыстве глухіх сказалі, што кіраўніцтва УУС прыедзе да іх сёньня з нагоды затрыманьня братоў Больбухаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG