Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён чуў падтрымку людзей». Адвакаты наведалі Віктара Бабарыку ў КДБ


Віктар Бабарыка, архіўнае фота
Віктар Бабарыка, архіўнае фота

Паводле адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, абвінавачаньні Бабарыку не прад’яўленыя, ён мае статус падазраванага. Артыкулы, на якіх грунтуюцца падазрэньні, адвакатам агалошваць забаранілі.

Адвакаты Аляксандар Пыльчанка і Дзьмітры Лаеўскі наведалі Віктара Бабарыку ў КДБ.

«Ён бадзёры, чуў падтрымку людзей. Ён абураны незаконнасьцю свайго затрыманьня і адсутнасьцю якіх-небудзь падстаў для гэтага. Таксама ён абураны адсутнасьцю права на юрыдычную дапамогу, таму што ад моманту затрыманьня ён увесь час патрабаваў адваката», — сказаў Дзьмітры Лаеўскі Свабодзе.

Ён зьвярнуў увагу на тое, што ніякіх сьледчых дзеяньняў да зьяўленьня адвакатаў у Камітэце дзяржаўнай бясьпекі зь Віктарам Бабарыкам не праводзілі.

«Таму ўчорашнія камэнтары наконт магчымых сьледчых дзеяньняў беспадстаўныя. Віктар Дзьмітрыевіч прынцыпова мае намер адстойваць сваю правату».

Паводле Дзьмітрыя Лаеўскага, Эдуард Бабарыка таксама знаходзіцца ў Сьледчым ізалятары КДБ:

«У яго ёсьць адвакаты. Наколькі я разумею, заўтра павінны адбыцца працэсуальныя дзеяньні з удзелам абаронцаў Эдуарда».

18 чэрвеня затрымалі прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыку і ягонага сына Эдуарда Бабарыку. Увечары дзяржаўныя каналы паказалі нібыта доказы ягонай датычнасьці да вываду грошай за мяжу ў «справе „Белгазпрамбанку“». Афіцыйна камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) затрымаў Віктара Бабарыку як «арганізатара супрацьпраўнай дзейнасьці», за «спробу ўплыву на сьведак і хаваньне доказаў злачынства».

Увечары 18 чэрвеня тысячы людзей выйшлі ў цэнтар Менску і сталі ў імправізаваны «ланцуг салідарнасьці» з затрыманымі падчас сёлетняй перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі. Сярод іншага людзі скандавалі «Выпускай!» і «Віцю трэба выйсьці», відавочна маючы на ўвазе зьняволенага ў СІЗА КДБ Віктара Бабарыку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG