Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максім Урбановіч заявіў пра зьдзекі ў ізалятары на Акрэсьціна


Максім Урбановіч у судзе, 7 траўня
Максім Урбановіч у судзе, 7 траўня

Першы сакратар «Маладога Фронту» днём 15 чэрвеня выйшаў на волю пасьля арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што ў Менску на 1-м завулку Акрэсьціна.

Марына Адамовіч, жонка зьняволенага лідэра «Народнай грамады» Міколы Статкевіча, пераказала на Facebook словы Максіма Ўрбановіча пра арышт: «зьдзекі, шантаж, бязьмежжа», «такога не было нават у горшыя часы». Раней Адамовіч заяўляла пра зьдзекі з Статкевіча, спрабавала запісацца на асабісты прыём да начальніка ГУУС Менгарвыканкаму, але яе не прынялі.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Максім Урбановіч расказаў Свабодзе пра ціск у турме на Акрэсьціна і заявіў, што ён зьбіраецца падаваць скаргу на ўмовы ўтрыманьня:

«Калі зімой бывае, што „марозяць“, то цяпер „душаць хату“ хлёркай».

У камэры ягонага брата, лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Ўрбановіча, таксама вылівалі на падлогу нейкую вадкасьць. «Усё, казалі, палітычнае», — тлумачыць Максім.

Словы Ўрбановіча пацьвердзілі яшчэ два чалавекі, якія апошнімі днямі адбывалі арышт у ізалятары на Акрэсьціна.

Максіма Ўрбановіча 1 чэрвеня асудзілі на 15 дзён арышту за «несанкцыянаванае мерапрыемства» на пікеце для збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты. У той дзень такі ж вырак атрымалі Мікола Статкевіч і Максім Вінярскі, якіх 15 чэрвеня чакаюць новыя суды.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG