У нядзелю 7 чэрвеня каля Камароўкі праходзіць збор подпісаў за прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта. Свае пікеты на Камароўцы паставілі некалькі альтэрнатыўных кандыдатаў. Як гэта адбываецца.
Збор грошай на квіток да Гаагі і чэргі. Як праходзяць нядзельныя пікеты на Камароўцы. ФОТА
1
Подпісы зьбіраюць адразу некалькі кандыдатаў у прэзыдэнты. Амаль ва ўсіх чэргі.
2
Чэргі стаяць на падыходзе да Камароўкі. Паводле назіральнікаў падпісацца прыйшлі каля 1500 чалавек.
3
Людзі носяць ахоўныя маскі.
4
Міліцыянты паспрабавалі спыніць імправізаваны мітынг, які арганізаваў вакол сябе Павал Севярынец. Але іх мякка адціснулі і тыя сышлі.
5
Новая мода - людзі пасьпелі зрабіць жартаўлівыя майкі паводле апытанак аб рэйтынгу Аляксандра Лукашэнкі на інтэрнэт-рэсурсах.
6
7
8
Дэмакратычная актывістка Вольга Мікалайчык, чыю ініцыятыўную групу не зарэгістраваў Цэнтарвыбаркам, заклікала зьбіраць па 1 капейцы «дыктатару» на квіток да Гаагі. Людзі актыўна адрэагавалі і торба з дробязьзю імкліва напаўняецца.
9
Чэргі да альтэрнатыўных прэтэндэнтаў растуць.