Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каардынатарку каманды Ціханоўскай па Горадзенскай вобласьці адпусьцілі пасьля ператрусу


Зьміцер Фурманаў сядзіць за сталом, Вольга Каракіна — зьлева ад яго.
Зьміцер Фурманаў сядзіць за сталом, Вольга Каракіна — зьлева ад яго.

Удзень 4 чэрвеня зьявілася інфармацыя, што каардынатарку каманды Ціханоўскай па Горадзенскай вобласьці Вольгу Каракіну затрымалі па месцы ейнай працы. У кватэры, дзе яна жыла разам з затрыманым Зьмітром Фурманавым, прайшоў ператрус.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Вольга Каракіна расказала, што сьледчыя прыехалі да яе на працу на Паповіцкі рынак у працоўны час і папрасілі праехаць разам зь імі. Прычыну не патлумачылі. Аказалася, што яны паехалі на ператрус кватэры. Двух панятых сьледчыя прывезьлі з сабой, на просьбу ўзяць панятымі суседзяў адмовілі. Ператрус доўжыўся 2,5 гадзіны. «Пераглядзелі кожны аркуш».

Па словах дзяўчыны, шукалі тэхніку і дакумэнты. Забралі два пляншэты, тэлефон Вольгі, паперы, датычныя да палітычнай дзейнасьці, нататнік Зьмітра, банкаўскую картку і ключы Фурманава, а таксама адкладзеныя грошы — 1,5 тысячы рублёў, 100 эўра і 100 даляраў.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў у Горадні. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG