Цягам апошняга тыдня па ўсёй тэрыторыі ЗША не сьціхалі пратэсты і масавыя беспарадкі справакаваныя гібельлю 46-гадовага афраамэрыканца Джорджа Флойда. Ён загінуў у Мінэапалісе (штат Мінэсота) 25 траўня пры затрыманьні паліцыянтамі. Здымкі сусьветных агенцтваў з 2 і 3 чэрвеня.
Мірныя дэманстрацыі і нямірныя сутычкі па ўсёй Амэрыцы. ФОТАГАЛЕРЭЯ
1
Дэманстранты збіраюцца ўздоўж агароджы парку Лафает каля Белага дому ў Вашынгтоне.
2
Дэманстранты ў Вашынгтоне спыняюцца, каб укленчыць на знак пратэсту супраць сьмерці Джорджа Флойда.
3
«Хвіліна маўчаньня» падчас пратэсту ў Сіэтле, штат Вашынгтон.
4
Паліцыянты арыштоўваюць удзельнікаў акцыі пасьля камэнданцкай гадзіны ў Нью-Ёрку.
5
Абрабаваная крама з сувэнірамі на Мангэтане ў Нью-Ёрку.
6
Пратэстоўцы ўзнімаюць кулакі перад рэзыдэнцыяй мэра Нью-Ёрку.
7
Намесьнік начальніка паліцыі Нью-Ёрку Макарты сустракае ўдзельнікаў акцыі пратэсту.
8
Сцэна з дэмантстрацыі ў Бостане, штат Масачусэтс.
9
Паліцыянт і ўдзельнік пратэсту ў Лос-Анджэлесе.
10
Затрыманьне кіроўцы ў Лос-Анджэлесе за парушэньне рэжыму камэнданцкай гадзіны.
11
Вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі кленчаць на знак салідарнасьці з пратэстоўцамі, Галівуд, Каліфорнія.
12
Сутычка паліцыі з дэманстрантамі ў Атлянце.
13
Пратэстовец паціскае руку паліцыянту, Галівуд, Каліфорнія.
14
Пратэстовец кідае дымавую шашку ў бок паліцыі, Атлянта.
15
Пратэст у Г’юстане, Тэхас.
16
Паліцыянты падчас мітынгу пратэсту ў Лос-Анджэлесе.
17
Паліцыянты і пратэстоўцы падчас мітынгу ў Санрайз, Флорыда.
18
Дзяўчынка каля разьбітай і абрабаванай крамы з алькаголем у Мінэапалісе.