Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хочам прапанаваць усім прэтэндэнтам аб’яднацца». Прадстаўнік штабу Ціханоўскай расказаў пра далейшы плян дзеяньняў


Ілюстрацыйнае фота. Чарга паставіць подпіс за Сьвятлану Ціханоўскую каля Камароўскаг рынка ў Менску, 31 траўня 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Чарга паставіць подпіс за Сьвятлану Ціханоўскую каля Камароўскаг рынка ў Менску, 31 траўня 2020 году

Каардынатар па Берасьцейскай вобласьці Аляксандар Кабанаў у размове са Свабодай расказаў пра пляны каманды Сьвятланы Ціханоўскай.

Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі >>

Позна ўвечары 1 чэрвеня стала вядома, што затрыманы 29 траўня ў Горадні Сяргей Ціханоўскі і сямёра сяброў ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай застануцца за кратамі яшчэ як мінімум тыдзень. Аб прад’яўленьні ім абвінавачаньняў пакуль нічога не вядома. У размове са Свабодай каардынатар выбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Кабанаў расказаў пра бліжэйшы плян дзеяньняў.

Аляксандар Кабанаў
Аляксандар Кабанаў

«Збор подпісаў працягваецца, пікеты ставяцца, сябры ініцыятыўнай групы працуюць, — сказаў Аляксандар Кабанаў. — Мы цяпер рыхтуем заяву. Гэта будзе зварот да сілавікоў, да Лукашэнкі, да людзей. На тэму ўсіх правакацый, на тэму ўмяшаньня ў выбарчы працэс.

Таксама мы рыхтуем зварот да міжнародных структур. Мы выйшлі на сувязь з Эўрапарлямэнтам, са спэцдакладчыкам па Беларусі. Мы будзем перадаваць ім усе факты парушэньняў. Ня толькі факты, датычныя затрыманьня Сяргея Ціханоўскага і сябраў ініцыятыўнай групы, а ўвогуле ўсе факты парушэньняў і рэпрэсій. У тым ліку выпадкі, калі людзей прымушаюць падпісвацца за вылучэньне Лукашэнкі».

Па словах Аляксандра Кабанава, да парушэньняў выбарчага заканадаўства ініцыятыўная група Сьвятланы Ціханоўскай таксама адносіць факты сачэньня за сябрамі ініцыятыўнай групы, ціску на іх з боку праваахоўнікаў. Паводле каардынатара, уся інфармацыя пра гэта будзе сабраная і апублікаваная, яе неабходна данесьці да сусьветнай супольнасьці.

«Мы таксама спрабуем цяпер зьвязацца са штабамі іншых прэтэндэнтаў, каб аб’яднацца ў пытаньні бясьпекі як саміх кандыдатаў, так і сябраў іх ініцыятыўных груп, — сказаў Аляксандар Кабанаў. — Мы павінны выпрацаваць адзіную стратэгію абароны ад „прававога бязьмежжа“. Выступіць з адзінай заявай аб тым, што грамадзяне Беларусі ня хочуць Майдана, ня хочуць праліцьця крыві, сутычак зь сілавікамі. Мы заклікаем усіх патэнцыйных кандыдатаў заклікаць сваіх прыхільнікаў не зьдзяйсьняць непрадуманых крокаў. Цяпер зьявілася вельмі шмат правакатараў, якія гэтым займаюцца. Гэтага не павінна адбывацца».

Як адзначае каардынатар ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай, яны хацелі б каардынаваць зь іншымі штабамі пытаньні аказаньня юрыдычнай дапамогі. А таксама — працы з прэсай, агучваньня ўсіх фактаў ціску. Паводле Аляксандра Кабанава, гэтымі пытаньнямі неабходна займацца ўсім ініцыятыўным групам разам. Ён таксама паведаміў, што на дадзены момант за кратамі знаходзяцца як мінімум 7 сябраў ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай.

«Ужо падрыхтаваная заява ў Генпракуратуру і МУС наконт правакацыі ў Горадні, — адзначае Кабанаў. — Каб органы разабраліся ў сытуацыі і прыцягнулі да адказнасьці тых, хто ўдзельнічаў у правакацыі. Шмат хто зь іх намі выяўлены і апазнаны. Ёсьць відэаматэрыялы. Мы гэтую тэму так проста не пакінем.

Акрамя гэтага, будзе заява ў ЦВК. Зараз мы вырашаем, у якім фармаце гэта адбудзецца. Верагодней за ўсё, мы будзем патрабаваць зьняцьця Лукашэнкі з выбараў, таму што больш за ўсё парушэньняў выяўлена з боку ягонай ініцыятыўнай групы. Мы зьвярнуліся да людзей, якіх змушаюць падпісвацца за вылучэньне Лукашэнкі. Папрасілі запісваць размовы, фіксаваць парушэньні. Людзі цяпер гэтым актыўна займаюцца. Мы працуем у гэтым кірунку».

Па словах каардынатара, Сьвятлана Ціханоўская пакуль ня мае магчымасьці зьвязацца з мужам.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў у Горадні. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • Ціханоўскага трымаюць за кратамі з 29 траўня 2020 году. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў, да 15 гадоў зьняволеньня).

ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);

ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК). Заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына;

ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

«Яна кантактуе толькі з адвакатамі. Таксама з праваабаронцамі і сябрамі ініцыятыўнай групы. Мы яе падтрымліваем, абмяркоўваем усе бягучыя моманты».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG