Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці здымуць з рэгістрацыі Сьвятлану Ціханоўскую


Чарга ля пікету Сьвятланы Ціханоўскай, Менск, 31 траўня 2020
Чарга ля пікету Сьвятланы Ціханоўскай, Менск, 31 траўня 2020

Затрыманьне Сяргея Ціханоўскага вывела на вуліцы гарадоў Беларусі тысячы людзей і паставіла ўлады перад неабходнасьцю рэагаваць на грамадзкія настроі. Абмяркоўваюць Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Сьцісла:

  • Калі ўлады, затрымліваючы Сяргея Ціханоўскага, разьлічвалі на зьніжэньне масавай актыўнасьці, яны памыліліся. Атрымалася наадварот.
  • У нядзелю збор подпісаў за кандыдатаў сабраў вялікую колькасьць людзей ня толькі ў Менску, але і ў абласных цэнтрах. Пры гэтым шмат хто ідзе падпісвацца не за нейкага канкрэтнага кандыдата, а за некалькіх. «Толькі не за Лукашэнку» – кажуць яны.
  • У Сьвятланы Ціханоўскай застаецца законная магчымасьць зьбіраць людзей, але некаторыя аглядальнікі не выключаюць зьняцьця яе з рэгістрацыі. Аднак гэта можа мець для ўлады непрадказальныя наступствы. Пакуль пратэсты адбываюцца ў цывілізаваным, легальным рэчышчы.
  • Затрыманьне Статкевіча і паплечнікаў Ціханоўскага – імкненьне неўтралізаваць лідэраў масавых пратэстаў.

  • Цяпер фаварытамі ў людзей, якія выходзяць на вуліцы, выглядаюць тыя, хто найбольш рэзка выступае супраць Лукашэнкі.
  • Тым ня менш, ёсьць прыхільнікі «памяркоўных» Бабарыкі і Цапкалы, і калі Ціханоўскі будзе выключаны з гульні, зусім не абавязкова, што ягоныя прыхільнікі пяройдуць да Бабарыкі і Цапкалы.
  • Асабістую харызму нельга перадаць іншаму. Але калі Ціханоўскі апынецца ў зьняволеньні, ягонае маўчаньне за кратамі можа быць гучнейшым, чым ягоны голас на вуліцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG