8
Ад імя патэнцыйнай кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай апублікавалі ў Telegram заклік да тых, хто прыходзіць на пікеты ейнай ініцыятыўнай групы. Яна падзякавала тым, хто стаіць у доўгіх чэргах, але дадала: «Я катэгарычна асуджаю любыя спробы з боку правакатараў ператварыць законныя і мірныя мерапрыемствы па зборы подпісаў у мітынгі крыкамі і гармідарам, заклікамі да агрэсіі і гвалту, бойкамі!»