Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка задаволены, што ня ўвёў карантыну: «На Захадзе дзікае беспрацоўе, людзі каструлямі грукаюць»


Тэхніка МТЗ на парадзе, 2017 год
Тэхніка МТЗ на парадзе, 2017 год

Аляксандар Лукашэнка, наведваючы 29 траўня Менскі трактарны завод, заявіў, што Беларусь правільна не ўвяла карантыну і не спыніла вытворчасьці.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«На багатым Захадзе дзікае беспрацоўе. Людзі каструлямі грукаюць. Дзякуй Богу, што мы гэтага пазьбеглі, не закрыліся», — цытуе яго праўладны тэлеграм-канал «Пул Первого».

Кіраўніцтва прадпрыемства, дэманструючы госьцю новыя ўзоры тэхнікі, адзначыла, што МТЗ ня толькі працуе ўстойліва, ёсьць нават вакансіі.

«Тое, што я казаў. Нам ня трэба сьпяшацца зь верталёта грошы раскідваць. Ёсьць працоўныя месцы», — адрэагаваў Лукашэнка.

Сярод іншага ён зьвярнуў увагу, што важна ня толькі вырабляць прадукцыю, але і рабіць гэта якасна, тады не паўстане праблем са збытам.

Таксама Аляксандар Лукашэнка загадаў працягваць разьвіваць вытворчасьць беларускай тэхнікі за мяжой.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG