Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе Ціханоўскі Лукашэнкам? ВІДЭА


Фэномэн блогера Сяргея Ціханоўскага абмяркоўваюць аглядальнікі Радыё Свабода Юры Дракахруст і Сяргей Навумчык.

Сьцісла:

  • Сытуацыя ў грамадзтве ў 2020 годзе падобная на сытуацыю 1994 году, калі людзі былі незадаволеныя ўладай і гатовыя былі галасаваць за таго, хто яе зьменіць. Праграма кандыдата магла ня мець істотнага значэньня. Сёньня людзі нагэтулькі незадаволеныя Лукашэнкам, што гатовыя падтрымаць нават тых, пра чыю праграму маюць цьмянае ўяўленьне.
  • Разам з тым зусім не абавязкова, а магчыма нават і ня варта расьпісваць усе нюансы праграмы. Калі Валэнса ў Польшчы ішоў на выбары, ён не казаў, што ў выніку эканамічных рэформаў Бальцаровіча спачатку будзе гіпэрінфляцыя і беспрацоўе.
  • Некаторых апанэнтаў рэжыму насьцярожваюць выкарыстаньне Ціханоўскім ці ягонымі прыхільнікамі яшчэ нядаўна расейскіх сьцягоў або словы, што ў 2014 ён лічыў, што ва Ўкраіне ходзяць са свастыкамі.
  • Сяргей Ціханоўскі валодае ўменьнем камунікаваць, імгненна рэагаваць на пытаньні, у яго хуткая рэакцыя, ён умее гутарыць зь людзьмі простымі словамі, якія «даходзяць да сэрца», і для палітыка гэта плюс.
  • У 1994 годзе Аляксандар Лукашэнка адмовіўся ад прамой дыскусіі зь Зянонам Пазьняком, бо баяўся, што Пазьняк «задавіць» яго харызмай. Сёньня ў выпадку прамой тэледыскусіі Лукашэнка, падобна, «задавіў» бы некаторых апанэнтаў, а вось зь Ціханоўскім гэтага магло б і не атрымацца.
  • Калі ў блізкай будучыні Ціханоўскі створыць нейкую структуру ў цэнтры і ў рэгіёнах (не абавязкова партыю), у яго ёсьць шанец на палітычную будучыню. Калі не — праз год яго можа «абысьці» нейкі іншы блогер.
  • Магчыма, у Беларусі людзі яшчэ вельмі доўга будуць «галасаваць сэрцам». Тым большая ўвага да палітычных пазыцыяў тых, хто здольны авалодаць гэтымі сэрцамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG